Адкрыццё Клюбоўні

Паважаныя сябры,
сардэчна запрашаем вас на адкрыццё беларускай Клюбоўні,якое адбудзецца ў суботу 3-га кастрычніка ў 17.00

 

У праграме:
1.      Прэзентацыя Бібліятэкі
2.      Прэзентацыя старонкі беларусаў Чэхіі- Беларускі Квартал
3.      Прэзэнтацыя кніжных выданьняў Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтра ў Познані:
·         мастацкага каталягу „Вяртаньне” Ўладзіміра Блюдніка, у якую ўвайшлі вершы, адно апавяданьне і графічныя творы аўтара
·         арт-выданьня „няВечны Каляндар”, з тэкстамі Віталя Воранава і выцінанкамі Марка Максімовіча.
4.      Прэзентацыя альманаха беларускіх пісьменьнікаў замежжа „Беларус 2008”, з удзелам двух аўтараў, якія друкавалі свае творы ва ўсіх трох папярэдніх выданьнях альманаху - Макса Шчура і Віталя Воранава. 
Нефармальны працяг вечара плянуецца ў кавярне Krasny Ztraty (ul. Naprstkova 10) у 19.00.
 

2 comments for "Адкрыццё Клюбоўні".

1. rкамент

rкамент

2. камент

камент