Пра нас
Здаўна людзі, якія з розных прычынаў жылі на чужыне, імкнуліся трымацца разам са сваімі землякамі. Так у гарадах ўтвараліся асобныя кварталы, дзе жылі вышлыя з аднаго краю. Так, напрыклад, у Празе вуліца “Влашская” нагадвае пра тое, што ў 16 ст.тут жылі італійскія майстры і мастакі, а вуліца “Нямецкая” ў Вільні ўзьнікла ад калоніі нямескіх гандляроў, якія пасяліліся там у часы ВКЛ.
Беларусаў ў Чэхіі хапіла б на цэлае мястэчка, але яны раскіданыя па розных раёнах розных гарадоў, і ня ведаюць адно аднога. З мэтай каб неяк сабраць беларусаў Чэхіі у адным месцы, хоць і віртуальным, і быў створаны наш Беларускі Квартал. Тут мы можам сустракацца, абмяркоўваць падзеі, прасіць парады, дзяліцца навінамі і ўраджаннямі.
Стаць жыхаром Беларускага Кварталу і ўдзельнічаць у ягонай разбудове можа кожны. Для гэтага дастаткова проста зарэгістравацца на сайце.
Запрашаем Вас таксама наведаць месца, якое вы сапраўды знойдзеце на мапе Прагі- Беларускую Клюбоўню і Бібліятэку. Знаходзіцца яна па адрасу: Ostrovského 253/3 пакой 699.
