Студгарадок
Міністэрства адукацыі
Навучаньне кіраўнікоў дзіцячых групаў новым падыходам працы зь беларускімі дзецьмі ў замежжы ўскладзенае на Міністэрства адукацыі Беларусі. 25 студзеня на занятках, якія праходзілі ў былым памяшканьні менскай школы № 67, прысутнічалі прыкладна 50 перакладчыкаў з розных беларускіх дзіцячых фондаў, якія традыцыйна суправаджаюць чарнобыльскіх дзяцей за мяжу.
Адна зь іх – настаўніца нямецкай мовы Сьвятлана Марголіна прадстаўляе дабрачынны фонд “У будучыню з надзеяй” і возіць чарнобыльскіх дзяцей на адпачынак у Нямеччыну і Швайцарыю з 1990 году.Чытаць далей
БЕСТСЭЛЕР ДЛЯ СТУДЭНТАЎ
У Беларусі з’явіўся першы і абсалютна унікальны на прасторах Усходняй Еўропы даведнік “Адукацыя за мяжой”. Самая актуальная інфармацыя пра навучанне ў Еўропе і Амерыцы за мяжой адмыслова для беларускіх студэнтаў: як палепшыць сваю адукацыю рэальна магчымымі спосабамі і самым найлепшым чынам рэалізаваць сябе на радзіме – пра ўсё гэта можна прачытаць у 132-старонкавым даведніку, які, па словах выдаўцоў, ужо паспеў стаць бестсэлерам.Чытаць далей
